За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі мужа і жонку
У сацыяльных сетках жанчына падпісаная як Вольга Пецюкевіч (Грынкевіч). Мужчына — Андрэй Пецюкевіч. У праўладных тэлеграм-каналах сцвярджаецца, што яны хадзілі на маршы разам з дачкой, піша «Вясна».
21.10.2024 / 17:34
Андрэй Пецюкевіч з жонкай Вольгай
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына, які працуе прарабам, таксама нібыта мае татуіроўку «Пагоня». На запісаным сілавікамі відэа Андрэя прымусілі сказаць, што ён звядзе яе пасля таго, як выйдзе на волю.
У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі
У Оршы затрымалі шматдзетную маці за каментары