Жыхара Бабруйска пасля вяртання з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калоніі нібыта за стварэнне двух тэлеграм-чатаў
У Магілёўскім абласным судзе 27 верасня асудзілі палітзняволенага Максіма Хвашчынскага. Яго судзілі паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
21.10.2024 / 15:25
Максім Хвашчынскі
Суддзя Ігар Шведаў прызначыў Максіму Хвашчынскаму сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Хвашчынскага затрымалі сёлета 26 лютага — на наступны дзень па вяртанні з Польшчы. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля чаго завялі крымінальную справу за «паклёп на Лукашэнку» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».
Праваабаронцы падлічылі, колькі людзей асудзілі за палітыку з 2020 года
Жыхара Круглага асудзілі да трох гадоў калоніі за каментары пра Лукашэнку
76-гадовую пенсіянерку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»