Мінчанін пазычыў грошы тром людзям пад працэнты — падатковая палічыла гэта незаконным прадпрымальніцтвам

І канфіскавала частку даходу.

21.10.2024 / 12:20

Жыхар сталіцы пазычыў тром людзям грошы пад працэнты, якія «капалі» пяць гадоў. 50-гадовым мужчынам зацікавілася падатковая.

Паводле звестак пракуратуры, за пяць гадоў мінчанін зарабіў на працэнтах больш за 48 тысяч рублёў. Пры гэтым ён не зарэгістраваўся ў Адзіным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Таму падаткавая палічыла, што мужчына займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Суд прызнаў мінчаніна вінаватым і прызначыў штраф у 50 базавых велічыняў (2 тысячы рублёў) з канфіскацыяй 20% ад атрыманага даходу.

Пастанова набыла законную моц.

Nashaniva.com