Дзеля адпіскі віцебскія чыноўнікі не заўважаюць тое, што бачна з іх акон

Ужо некалькі гадоў віцебскія актывісты просяць узаконіць гарадскія зімовыя горкі, абсталяваць іх і зрабіць бяспечнымі. З гэтай мэтай яны напісалі зварот у Віцебскі гарвыканкам. 

21.10.2024 / 11:23

Паводле аўтараў звароту, у Віцебску каля 50 стыхійных горак. Супрацоўнікі пракуратуры час ад часу правяраюць іх, але людзі працягваюць імі карыстацца, падвяргаючы сваё здароўе і жыццё небяспецы. 

«Такім чынам, у Віцебску наспела істотнае запатрабаванне ў арганізацыі і абсталяванні некалькіх месцаў для зімовага катання, якія б адказвалі патрабаванням для спуску на цюбінгах», — просяць аўтары петыцыі.

Але адказ, які прыйшоў з выканкама, быў нечаканым. 

Чыноўнікі напісалі, што існуючы рэльеф горада не дазваляе абсталяваць горкі для зімовага адпачынку, піша «Витебск, я гуляю!»

«Можа, чыноўнікам варта зірнуць у акно?» — іранізуе выданне. 

Nashaniva.com