Кіраўнік Пентагона прыбыў у Кіеў з неабвешчаным візітам

Раней украінскія ўлады заяўлялі, што чакаюць прыезду дэлегацыі ЗША для абмеркавання ўкраінскага плана перамогі.

21.10.2024 / 08:58

Лойд Осцін прыбыў у Кіеў. Фота: phildstewart / X

Выданне Wall Street Journal паведамляе, што міністр абароны ЗША Лойд Осцін прыехаў «з паведамленнем аб цвёрдай прыхільнасці ЗША вайсковым намаганням Украіны, але без новай вайсковай дапамогі або дазволу на выкарыстанне ракет вялікай далёкасці ўнутры Расіі».

Украінскія ўлады заяўлялі, што чакаюць дэлегацыю ЗША для абмеркавання ўкраінскага плана перамогі.

Nashaniva.com