У Оршы затрымалі шматдзетную маці за каментары

Сілавікі затрымалі ў Оршы маці траіх непаўналетніх дзяцей. Яе вінавацяць у напісанні абразлівых каментароў у адрас сілавікоў і Лукашэнкі.

20.10.2024 / 13:29

Жанчына працуе ў цырульні. Паводле відэа, што апублікавалі сілавікі, яе абвінавачваюць у тым, што яна напісала ў тэлеграме больш за 600 каментароў абразлівага характару ў адрас беларускіх сілавікоў і Лукашэнкі.

Што цяпер з жанчынай, невядома.

Nashaniva.com