У Вільні ноччу падпалілі дзверы Міністэрства абароны

Ранкам у нядзелю, 20 кастрычніка, вялікая колькасць пажарных разлікаў выехала на паведамленне пра пажар у Міністэрстве абароны.

20.10.2024 / 11:14

Паліцыя каля Мінабароны Літвы. Фота: Delfi

Паводле звестак Delfi, а 7:13 у Міністэрстве абароны спрацавала сігналізацыя. Дзяжурны заўважыў дым на першым паверсе будынка. У Міністэрства былі накіраваныя 4 пажарныя машыны і аўтамабіль з лесвіцай. Таксама прыбыў вялікі атрад паліцыі.

Гарэлі ўваходныя дзверы будынка. Пажар быў хутка патушаны.

Да гэтага аналагічны інцыдэнт адбыўся непадалёку ад Міністэрства: каля 6 гадзін раніцы падпалілі дзверы кафэ на праспекце Гедыміна. Пакуль не зразумела, ці звязаныя гэтыя падзеі.

Nashaniva.com