Ноччу «шахед» ляцеў на Мазыр

Як піша «Беларускі Гаюн», сёння ноччу дрон-камікадзэ заляцеў у Беларусь з Жытомірскай вобласці і падляцеў да Мазыра.

20.10.2024 / 08:06

У неба над Гомельшчынай быў падняты знішчальнік ВПС РБ, які вылецеў з Баранавічаў каля 01:10.

Пра збіццё «шахеда» інфармацыі не было. Афіцыйных каментароў таксама пакуль няма.

Nashaniva.com