У Мінску жанчына выпала з 9-га паверха
Жанчына выпала з акна кватэры на 9-м паверсе шматпавярховіка ў мінскай Чыжоўцы, паведамляе тэлеграм-канал «Минск. Главное!»
19.10.2024 / 19:53
Фота: t.me/minsk_gl
«У Чыжоўцы з акна 9-га паверха дома, размешчанага па адрасе: праезд Галадзеда, 23, выпала жанчына», — пішуць у канале.
Фота: t.me/minsk_gl
Як сцвярджаецца са спасылкай на словы відавочцы, жанчыне перад інцыдэнтам пагражаў яе сын.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі і медыкі.