У Нігерыі ўся краіна засталася без электрычнасці
Раніцай 19 кастрычніка адбыўся маштабны збой у працы нацыянальнай энергасеткі ў Нігерыі, людзі ва ўсёй краіне засталіся без святла, паведамляюць мясцовыя СМІ. У многіх штатах абвешчана аб поўным адключэнні электраэнергіі, прытым гэта ўжо трэці блэкаўт за тыдзень.
19.10.2024 / 19:47
Фота: thenationonlineng.net
«Прадпрыемствы і хатнія гаспадаркі працягваюць цярпець з-за перабояў з электразабеспячэннем у краіне на фоне высокага кошту і недахопу паліва», — адзначаюць медыя.
Магчымымі прычынамі збояў называюцца тэхнічныя праблемы, звязаныя з працай інфраструктуры або высокім попытам.
Паводле інфармацыі выдання The Nation, усе 22 энергетычныя прадпрыемствы спынілі сваю дзейнасць. Улады краіны пакуль не называлі тэрміны аднаўлення падачы электрычнасці.
З пачатку 2024 года гэта ўжо восьмы збой працы энергасістэмы Нігерыі. У ліпені ўся тэрыторыя краіны таксама заставалася без святла.
Таксама ўчора з'явілася інфармацыя, што ў падобнай сітуацыі ў выніку аварыі на галоўнай ЦЭЦ апынулася Куба.
Куба засталася без электрычнасці пасля аварыі на галоўнай ЦЭЦ краіны
У Нігерыі мінімум 147 чалавек загінулі пры выбуху бензавоза. Яны спрабавалі сабраць разлітае паліва
Жыхары Нігерыі і ПАР зладзілі самы сапраўдны здзек з таксістаў эстонскай кампаніі