«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем». Жыхары Валожына паведамляюць пра расправу над катамі і сабакамі

19 кастрычніка ў Валожыне святкуюць абласныя «Дажынкі». Сёлета такія мерапрыемствы па чарзе наведвае Лукашэнка, і райцэнтр Мінскай вобласці выключэннем не стаў. Але мясцовыя жыхары паведамляюць пра адну праблему, якая гэта афіцыёзнае свята суправаджала, піша «Салідарнасць».

19.10.2024 / 17:56

Фота ілюстрацыйнае

Жыхары Валожына расказваюць, што 10 кастрычніка служба адлову зладзіла ў горадзе аблаву на катоў і сабак, сярод якіх многія былі хатнімі, мелі нашыйнікі і біркі з данымі гаспадароў. Жывёл забівалі проста на вуліцы, кідаючы ў кузаў машыны ўперамешку жывых, параненых і ўжо мёртвых жывёл.

У пабліках абаронцаў жывёл адзначаюць, што гаспадароў жывёл пазбавілі законнага права вярнуць сваіх гадаванцаў на працягу пяці сутак пасля адлову. Людзі звязваюць жорсткую расправу над жывёламі з прыездам у горад Лукашэнкі.

«Пякельнае свята выйшла. З ахвярапрынашэннем. Дажынкі што, усюды суправаджаюцца кровапраліццем? Ахвяры ва ўгоду будучаму ўраджаю?» — абураюцца неабыякавыя грамадзяне.

У каментарах пішуць, што падобнае адбываецца ў многіх райцэнтрах. Праблема ў тым, што гадавальнікі для ператрымкі адлоўленых жывёл практычна адсутнічаюць за межамі самых буйных гарадоў краіны.

Беларус працаваў у Афрыцы і купіў сабе бабуіна

На самай вяршыні піраміды Хеопса ў Егіпце заўважылі сабаку

У міліцыі расказалі, за што будуць караць квадробераў

Nashaniva.com