Беларуса Дзмітрыя Лукомскага перавялі ў славацкую турму

Учора з'явілася інфармацыя пра затрыманне ў Славакіі колішняга гомельскага актывіста «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Лукомскага. Выданне «Флагшток» даведалася ў ягонай жонкі Віялеты Майшук, што цяпер чуваць па гэтай справе.

19.10.2024 / 16:52

«Гутарка ў паліцыі завяршылася а 3-й гадзіны ночы, Дзмітрыя пакінулі ў ізалятары і раніцай павінны былі этапаваць у турму ў населеным пункце Сечаўцы. Яму прад'явілі абвінавачванні, што ён пагражаў нажом, не даваў праходзіць супрацоўнікам і нават іншым бенефіцыярам [асобам, якія пражываюць у лагеры бежанцаў]», — гаворыць жанчына.

Віялета лічыць, што Дзмітрый Лукомскі быў затрыманы з-за, як яна сцвярджае, хлуслівых абвінавачванняў з боку аднаго з бежанцаў, якія жывуць у лагеры.

На гэты момант інтарэсы Лукомскага прадстаўляе славацкая юрыстка — спецыялістка з Лігі па правах чалавека.

Дзмітрый Лукомскі — палітуцякач з Гомеля, пасля знаходжання ва Украіне ён пераехаў у Славакію, дзе апынуўся ў лагеры для бежанцаў. 

У Славакіі паліцыя затрымала беларуса

Завочна будуць судзіць мастачку Віялету Майшук

У Сербіі скасавалі пастанову аб экстрадыцыі ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта

Nashaniva.com