Пад Мінскам адкрылі Музей авіяцыі і касманаўтыкі

На аэрадроме ў Ліпках сабралі звыш 50 лятальных апаратаў розных эпох. Сярод экспанатаў — мадэль Як-18, на якой вучыўся лётаць Юрый Гагарын. Самалёт МіГ-21 адслужыў у Афганістане і вярнуў дадому ўсіх беларускіх лётчыкаў. А побач з ім можна ўбачыць борт Ту-154, на якім з 1995 па 2016 год лёталі ўрадавыя дэлегацыі, піша «Анлайнер».

19.10.2024 / 16:19

Тэхнікай можна любавацца не толькі звонку. У музеі выбралі 10 самалётаў для «поўнага пагружэння»: наведвальнікі музея могуць зазірнуць у фюзеляж і пасядзець у кабіне пілотаў.

Акрамя авіяцыйнай экспазіцыі, у музеі сабраная і касмічная тэхніка. Тут змясцілі два спушчальныя караблі «Саюз», якія спецыяльна даставілі ў Ліпкі з падмаскоўнага Каралёва.

Заваяванню космасу таксама прысвечаныя тэматычныя павільёны з рэчамі шасці касманаўтаў і іх асабістымі справамі.

Музей адкрыты з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:00. Дарослы білет каштуе 15 рублёў, для школьнікаў і студэнтаў — 8, а дзяцей да 6 гадоў пускаюць бясплатна.

Археолагі супраць пабудовы на месцы храма XII стагоддзя ў Полацку капліцы

Вялікі Егіпецкі музей у Гізе адкрыўся пасля 20 гадоў будаўніцтва

Фота Шаміля Басаева ўсё ж прыбралі з экспазіцыі абхазскага музея. Прымушаць прыязджаў міністр абароны

Nashaniva.com