Бібліятэка «Флібуста» працягне працу

Месяц таму яе таямнічы стваральнік абвясціў, што закрывае праект з-за раку мозгу.

19.10.2024 / 14:35

Заснавальнік бібліятэкі з нікнэймам Stiver тады паведаміў, што знаходзіцца ў бальніцы з гліабластомай (пухлінай мозгу). Ён дадаў, што сэрверы «Флібусты» аплачаныя яшчэ на некалькі тыдняў.

Цяпер пад постам з'явілася абнаўленне, у якім гаворыцца, што бібліятэка працягвае сваю працу, заўважыў тэлеканал «Дождь»

«Сэрверы аплачаныя, сайт падтрымліваецца, працуем у стабільным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленні.

«Флібуста» — бясплатная некамерцыйная анлайн-бібліятэка, якая з'яўляецца адным з самых папулярных кніжных сайтаў у Рунэце.

Nashaniva.com