Стане крыху цяплей

Прагноз надвор'я па Беларусі на 20—22 кастрычніка

19.10.2024 / 12:24

У нядзелю без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах утвараюцца слабыя туман і галалёд. Ноччу ў асноўным да 0..-6°С, толькі месцамі складзе +1..+3°С; максімальная тэмпература паветра днём чакаецца +9..+15°С. 

У панядзелак краіна акажацца на паўночна-заходняй перыферыі антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца з Беларусі на тэрыторыю Украіны, у дзённыя гадзіны з паўднёвага захаду Еўропы распаўсюдзіцца цёплая паветраная маса.

Ноччу будзе вагацца ад -4°С да +3°С, максімальная днём складзе +10..+17°С.

У аўторак днём ад +10°С у паўночных раёнах да +18°С па паўднёвым захадзе.

Nashaniva.com