Пасля пажару на складзе ў Шабанах знайшлі цела 21-гадовага хлопца
Пажар на складзе на вуліцы Сялецкага ў Мінску ліквідавалі пасля 21:00 у пятніцу.
19.10.2024 / 10:26
Яго агульная плошча склала 4000 кв. м.
Ратавальнікі пасля ліквідацыі пажару знайшлі цела хлопца 2003 года нараджэння.
Знішчана абсталяванне, сыравіна і гатовая прадукцыя на плошчы больш за 1200 кв. м, пашкоджаны металічны дах і сцены на плошчы каля 3000 кв. м.
На месцы пажару працавалі 19 адзінак тэхнікі і больш за 50 работнікаў МНС, паведамляе МНС.