Пасажырскі цягнік Гомель — Мінск збіў сёння лася

У выніку цягнік прыбыў са значным спазненнем у сталіцу.

19.10.2024 / 09:10

Інцыдэнт адбыўся ў 3:25 у Калінкавіцкім раёне, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай чыгункі.

«На перагоне Савічы — Бярэзіна адбылося сутыкненне пасажырскага цягніка №621 Гомель — Мінск з дзікай жывёлай», — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку здарэння цягнік ішоў з адхіленнем ад устаноўленага графіка. Цягнік прыбыў у Мінск са спазненнем на дзве гадзіны і 40 хвілін.

Nashaniva.com