Што з выездам з Беларусі раніцай у суботу?

Памежны камітэт прыводзіць наступныя лічбы па стане на восьмую гадзіну раніцы.

19.10.2024 / 08:09

Фота: Мытны камітэт

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 15 аўтобусаў і 450 легкавых аўтамабіляў. У Казловічах чэргаў з фураў няма.

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу і Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, стаяць 330 і 540 фураў адпаведна.

На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чэргаў з аўтобусаў і легкавых машын няма, стаяць 340 грузавікоў.

Nashaniva.com