«Як ягня выконваў іх «парады». Тэлефонныя махляры абдурылі Маляваныча

Акцёр і тэлевядучы Аляксандр Ждановіч, найбольш вядомы як Маляваныч з «Калыханкі», расказаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, як неспадзявана стаў ахвярай тэлефонных махляроў. 

18.10.2024 / 23:04

Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Фота з фэйсбука

«Мяне папярэджвалі, але я «трапіў» як дзіцёнак. Працуюць вельмі прафесійна. Звоняць па тэлефоне. Называюцца працаўнікамі банка. Кажуць, што была спроба з вашага рахунка зняць грошы. Для абароны трэба назваць гэта і гэта… Потым банкінг аказваецца заблакаваным.

І я галавой разумеў, што падобна на ашуканства. Але як ягня выконваў іх «парады». Усё вельмі хутка!

Калі спахапіўся — патэліў у банк. Сапраўдныя працаўнікі рахунак заблакавалі. Картку сказалі выкінуць. Але што там з грашыма… У панядзелак пайду разбірацца. Магчыма, я стаў лёгкім, як паветраны шарык…», — напісаў акцёр.

З-за гэтага інцыдэнту сарвалася мерапрыемства з удзелам Аляксандра Ждановіча. Вечарам 18 кастрычніка ён павінен быў у варшаўскім Беларускім моладзевым хабе правесці вечар батлейкі. Аднак махляры патэлефанавалі акурат тады, калі ён збіраўся туды ехаць.

З'явіўся відэакурс для школьнікаў «Геаграфія з Маляванычым»

Маляваныч з'язджае з Грузіі. Куды і чаму?

Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»

Nashaniva.com