У Славакіі паліцыя затрымала беларуса
Пра затрыманне ў Славакіі колішняга гомельскага актывіста «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Лукомскага паведамляе выданне «Флагшток». Яго адправілі пад варту ў горадзе Банска-Бістрыца ў цэнтральнай Славакіі.
18.10.2024 / 19:07
Дзмітрый Лукомскі. Скрыншот з відэа
Актывіст запісаў відэазварот, накіраваў грамадскасці, Святлане Ціханоўскай і яе кабінету.
Па словах Дзмітрыя Лукомскага, прычынай затрымання стала нібыта ягоная праваабарончая дзейнасць, якую ён распачаў ў лагеры для бежанцаў пасля пераезду з Украіны.
Жонка затрыманага, Віялета Майшук, расказала «Флагштоку» пра абставіны затрымання:
«Зайшла паліцыя, сказала, што вы едзеце з намі ў паліцыю, а потым у іншы лагер закрытага тыпу. Пры гэтым ніякіх дакументаў не прад'яўлялі, толькі сказалі, што Дзіма небяспечны, бо на яго скардзіліся супрацоўнікі лагера. Але гэта няпраўда, гэта помста за тое, што мы актыўныя і звяртаем увагу на памылкі працаўнікоў лагера».
Па стане на 18:00 сувязі з актывістам і юрыстам, што прадстаўляе яго інтарэсы, не было.
Зяленскі ўпершыню пагаварыў з прэм'ерам Славакіі
Прэм'ер Славакіі намякнуў на хуткае заканчэнне вайны ва Украіне: навіны магчымыя ўжо заўтра
Прэм'еру Славакіі Фіцу даслалі канверт з куляй