У Петрыкаўскім раёне грузавік насмерць збіў пяцігадовае дзіця

Трагедыя адбылася сёння каля 14:30 у вёсцы Бабунічы Петрыкаўскага раёна.

18.10.2024 / 16:46

Паводле папярэдняй інфармацыі, 58-гадовы кіроўца, кіруючы грузавым аўтамабілем МАЗ, здзейсніў наезд на пяцігадовага хлопчыка.

Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла.

Nashaniva.com