У Пінску пачаўся чарговы палітычны працэс
Гэтым разам разглядаецца крымінальная справа па артыкуле 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) супраць Максіма Прышчэпы.
18.10.2024 / 15:33
Суддзяй па справе выступае Вольга Лубнік.
Максім Прышчэпа, як мяркуецца, працаваў відэографам у Пінску, меў індывідуальнае прадпрымальніцтва з 2018 да канца 2021 года. Згодна з інфармацыяй з сацыяльных сетак, ён мае сям'ю і маленькую пяцігадовую дачку, піша Брэсцская вясна.
Гэты суд, верагодна, звязаны з пратэстамі ў жніўні 2020 года ў Пінску. Толькі ў гэтым годзе ў Пінску пачаліся судовыя працэсы па артыкуле 342, і ўжо было асуджана 11 чалавек.
Падобныя справы ў іншых гарадах вобласці суправаджаліся абвінавачваннямі ў выкрыкванні лозунгаў, дэманстрацыі бел-чырвона-белых сцягоў і выхадзе на праезную частку.