У Беларусі могуць увесці новую сістэму рэгулявання цэн — «з найменшым умяшаннем дзяржавы»
Чарговай эканамічнай ідэяй падзяліўся кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў.
18.10.2024 / 14:35
Новая сістэма рэгулявання цэн у Беларусі можа быць уведзеная ў 2025 годзе. Міністр гандлю заявіў, што асаблівасцю альтэрнатыўнай сістэмы стане мінімальнае ўмяшанне дзяржавы, піша БелТА.
«Урад працуе над распрацоўкай альтэрнатыўнай сістэмы рэгулявання цэн у краіне. Асноўная задача-стварыць сістэму з найменшай умяшаннем дзяржавы ў працэсы цэнаўтварэння, але разам з тым забяспечыць стабільнае насычэнне ўнутранага рынку, развіццё эканомікі і даступныя цэны для насельніцтва на тавары», — сказаў Аляксей Багданаў.
Са слоў кіраўніка МАРГ, цяпер урад абмяркоўвае некалькі варыянтаў. Ён заявіў, што варыянты будуць абмяркоўвацца і з бізнес-супольнасцю. Як будзе працаваць рэгуляванне коштаў з «мінімальным умяшаннем дзяржавы», міністр не патлумачыў.
Строгае рэгуляванне цэн у Беларусі ўвялі ў 2022 годзе.