Мінчук паставіў у спальні былой жонкі схаваную камеру і пераслаў інтымныя відэа яе родным і сябрам

Мужчына ўсё тлумачыць рэўнасцю. Цяпер на яго завялі крымінальную справу.

18.10.2024 / 13:07

Ілюстрацыйнае фота: Hispanolistic / Getty Images

Мінчук аднойчы прыйшоў да былой жонкі забраць агульнае дзіця на выходныя. Непрыкметна ён паставіў у спальні жанчыны мабільны тэлефон у рэжыме здымкі.

Праз некалькі дзён ён дэманстратыўна забраў смартфон. А затым пераслаў знятыя інтымныя відэа з удзелам былой жонкі яе сваякам і сябрам.

Жанчына звярнулася ў міліцыю, былога мужа затрымалі. Ён патлумачыў, што раўнаваў экс-жонку да іншых мужчын і хацеў захаваць на відэа яе здраду. Праўда, да таго часу яны ўжо, мяркуючы па ўсім, не былі ў шлюбе.

Заведзена крымінальная справа, мужчыну пагражае ад грамадскіх работ да двух гадоў калоніі.

Nashaniva.com