У Гомелі з'явіўся праекцыйны пешаходны пераход. Што гэта такое?

У Гомелі працягваюць з'яўляцца незвычайныя пераходы. Праекцыйны пераход тут зрабілі ўпершыню.

18.10.2024 / 12:42

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Праекцыйны пешаходны пераход з'явіўся на вуліцы Уладзімірава. У цёмны час сутак над пераходам уключаецца спецыяльнае падсвятленне, якое праецыруе бел-жоўтую разметку, а таксама дарожны знак «пешаходны пераход» на дарогу.

Для стварэння падсвятлення выкарыстоўваюцца пражэктары і светлавыя элементы. У ДАІ лічаць, што такая разметка прыцягвае і павышае ўвагу ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Гэта далёка не першая падобная навінка ў Гомелі. Так, нядаўна на адным з пераходаў у абласным цэнтры ўсталявалі інавацыйныя папераджальныя слупкі.

Nashaniva.com