Мінадукацыі: Школьнікам дадуць магчымасць пераздаць ЦЭ

Міністэрства адукацыі расказала пра новаўвядзенні, якія плануюць увесці ў Кодэкс аб адукацыі ў наступным годзе. У прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць пераздачы цэнтралізаванага экзамену. Хто ёй зможа скарыстацца?

18.10.2024 / 09:21

Sergei Grits / AP

— Сёння тыя, у каго нуль па ЦЭ, не маюць магчымасці атрымаць сертыфікат цэнтралізаванага экзамену, атэстат. Ім выдаецца толькі даведка аб навучанні. А атэстат — на наступны год, калі выпускнік пройдзе выніковую атэстацыю ў парадку экстэрнату, — адзначыла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова.

Акрамя таго, ведамства плануе ўкараніць опцыю вызвалення ад ЦЭ адзінаццацікласнікаў па медыцынскіх паказаннях. Пакуль што вызваленне ад выніковай атэстацыі актуальна толькі для навучэнцаў дзявятых класаў.

— Таксама замацоўваем норму правядзення рэпетыцый цэнтралізаванага экзамену. Ужо двойчы мы яе арганізоўвалі і цяпер гаворым пра тое, што гэтая практыка сябе апраўдала, — распавяла Каржова.

Nashaniva.com