Электрамабіль Tesla збіў падлетка на пераходзе ў Мінску
Пра траплянне падлетка пад электрамабіль Tesla на пешаходным пераходзе ў Мінску паведаміла мінская ДАІ.
17.10.2024 / 21:53
«Кіроўца аўтамабіля Tesla, рухаючыся па вуліцы Ясеніна, пры павароце направа на вуліцу Громава здзейсніла наезд на 16-гадовага пешахода, які выбег на праезную частку на забаронены міргаючы зялёны сігнал святлафора», — паведамілі ДАІ.
У выніку наезду падлетак атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу.
У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса
Страшнае ДТЗ у Свіслацкім раёне: мужчыну заціснула ў палаючым аўто, ён не змог выбрацца
На МКАД адбылося ДТЗ з трыма аўтамабілямі