Цяпер пісаць у камісію па вяртанні могуць і беларусы ўнутры краіны

Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ № 397, якім «удасканальваецца» праца створанай камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў пры Генеральнай пракуратуры, больш вядомай у народзе як «камісія па вяртанні».

17.10.2024 / 19:41

Лукашэнка з генеральным пракурорам Андрэем Шведам

Паводле новага ўказа, дзейнасць камісіі цяпер будзе насіць пастаянны характар (раней тэрмін яе працы кожны год працягваўся).

Пры гэтым камісіі далі права разглядаць звароты не толькі тых беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, але і тых, якія жывуць на тэрыторыі краіны. Звароты апошніх будуць разглядацца па даручэнні Лукашэнкі.

Акрамя таго, цяпер па выніках разгляду зваротаў грамадзянам павінны будуць паведамляць не толькі пра наяўнасць або адсутнасць у дачыненні да іх адміністрацыйнага працэсу або заведзенай крымінальнай справы, але таксама пра правядзенне адносна іх адпаведнай праверкі, наяўнасці або адсутнасці падстаў для яе.

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі

Беларусам за мяжой пачалі рассылаць паведамленні, каб нагадаць пра «камісію па вяртанні»

Камісія Шведа толькі цяпер дазволіла вярнуцца ў футбол экс-капітану зборнай Беларусі. А ён ужо скончыў кар'еру

Камісія па вяртанні зноў засядала. Лёсы людзей вырашалі Швед, Баскаў, Эйсмант

Nashaniva.com