Абвешчаны збор заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча

Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2023-га па верасень 2024 года.

17.10.2024 / 18:29

Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з-за кратаў і запрашаюць зняволеных удзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці.

Сёлета падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка, 15 лістапада.

Тэрмін падачы заявак — да 30 кастрычніка 2024 года (23:59 беларускага часу).

Што з беларускага кіно пакажуць на фестывалі «Паўночнае ззянне»? Вялікі спіс

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай Прэміі Ежы Гедройця. Хто трапіў у выніковую шасцёрку?

Nashaniva.com