Падлетак апублікаваў відэа, як ён курыць проста на ўроку. У школу адразу прыйшла міліцыя

Хлопца пакаралі перад усім класам.

18.10.2024 / 12:40

Фота: МУС

У сацсетках з'явілася відэа, як школьнік курыць цыгарэту проста на ўроку. Ролік, відаць, трапіў на вочы сілавікам.

У школу прыйшла інспектарка інспекцыі па справах непаўналетніх Заводскага РУУС. Паведамляецца, што для класа правялі лекцыю пра шкоду курэння ў грамадскім месцы.

На 17-гадовага героя відэа склалі пратакол, таксама пакаралі яшчэ аднаго падлетка, які ролік здымаў.

Nashaniva.com