Каталіцкі святар Павел Лемех з'ехаў з Беларусі

Каталіцкі святар з Шуміліна Павел Лемех, якога ў маі адпраўлялі на суткі з-за фота ў фэйсбуку, пакінуў Беларусь, піша Katolik.life.

17.10.2024 / 15:20

Паўла Лемеха разам з яго калегам Анджэем Юхневічам затрымалі 9 мая. Тады Лемеха судзілі па артыкуле аб несанкцыянаваным пікетаванні (артыкул 24.23 КаАП) з-за фота з бчб-сцягам і сцягам Украіны ў фэйсбуку.

Пасля арышту Павел Лемех не выйшаў на волю, яго судзілі паўторна. Анджэя Юхневіча таксама некалькі разоў адпраўлялі на суткі, пасля на яго завялі крымінальную справу.

Nashaniva.com