У аэрапорце «Мінск» у расіяніна ў багажы знайшлі 120 кг жывых лобстараў

Дакументаў на тавар у мужчыны не было.

17.10.2024 / 14:24

Фота: ДМК

Мытнікі ў мінскім аэрапорце знайшлі ў грамадзяніна Расіі незвычайны груз — 120 кг жывых лобстэраў. Мужчына прыляцеў у Мінск з Дубая і пайшоў праз «зялёны калідор». Аднак мытнікі спынілі яго для дадатковай праверкі.

Пры праверцы багажу былі выяўленыя 5 скрынак к з камерцыйнай партыяй лобстараў на 29 тысяч рублёў, якія расіянін меў намер рэалізаваць на тэрыторыі ЕАЭС.

Для асабістага карыстання дазваляецца ўвозіць да 5 кг такога роду тавараў і толькі пры наяўнасці ветэрынарнага сертыфіката. У мужчыны дакументаў не было.

На расіяніна склалі адміністрацыйны пратакол, яму прыйдзецца заплаціць штраф у памеры да 30% ад кошту тавару.

Лобстары, якія не маюць пацвярджэння бяспекі ў дачыненні да тэрыторый ЕАЭС, перададзеныя ветэрынарнай службе.

Nashaniva.com