У Мінску зносяць адзін з будынкаў 6-й бальніцы

Абяцаюць справіцца ўсяго за пяць дзён.

17.10.2024 / 14:08

У Мінску прыступілі да зносу 5-га корпуса 6-й бальніцы, піша Blizko.by.

«Яшчэ трохі і ад пятага корпуса «шасцёркі» нічога не застанецца. Відок, вядома, яшчэ той», — гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што цяпер адбываецца знос старога, аджылага сваё, блока 6-й бальніцы. Па планах, будаўнікі з дапамогай магутнай тэхнікі справяцца ўсяго за пяць дзён.

Кожны працэс мае сваю ўнікальную працэдуру. Так, пры дэмантажы гэтага будынка экскаватар папярэдне стварае працоўную пляцоўку залазіць на яе вяршыню і ўжо адтуль паэтапна разбірае будынак, разбіраючы пры гэтым адходы.

Такі падыход забяспечвае аператыўнасць, спрыт і мінімальнае парушэнне працы медыцынскай установы і камфорту пацыентаў.

На гэтым месцы будаўнікі СУ-19 трэста № 1 пабудуюць сучасны лячэбна-дыягнастычны корпус. Ён будзе адносіцца да клінічнага цэнтру траўматалогіі і артапедыі.

Nashaniva.com