Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі
Па мужчыну традыцыйна прыйшла цэлая група захопу.
17.10.2024 / 11:22
Затрымлівалі мужчыну мінімум шэсць сілавікоў у поўным абмундзіраванні. Разам з ім з кватэры вывелі яшчэ аднаго чалавека.
На відэа затрыманы гаворыць, што ў 1997 годзе атрымаў грамадзянства Ізраіля. А ў 2020 годзе напісаў 18 негатыўных каментароў на адрас Лукашэнкі і сакратара Рады бяспекі (падчас пратэстаў 2020 года гэтую пасаду займалі Андрэй Раўкоў і Валерый Вакульчык, потым сакратаром стаў Аляксандр Вальфовіч).
На відэа сілавікоў мужчына гаворыць, што грамадзянства Беларусі ў яго няма, просіць даць магчымасць зноў атрымаць грамадзянства Беларусі.