У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

У Слуцку ў салоне аўтобуса ў выніку здарэння апынуўся шлагбаум. Ён прабіў кузаў і выйшаў у салон. Фота з месца здарэння публікуе  «Слуцк, Slutsk-Gorod.by». 

17.10.2024 / 10:42

Як піша паблік, відавочцы абмяркоўвалі некалькі версій здарэння: або вадзіцель не заўважыў перашкоду, або шлагбаум зрушыў вецер.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com