Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

У 2023 годзе ў Беларусі было 56 тысяч шлюбаў і амаль 34 тысячы разводаў. За пяць гадоў колькасць вяселляў скарацілася на 6,7 тысячы, а разводаў — на 508, паведамляе Белстат.

17.10.2024 / 09:18

Для параўнання: у 2019 годзе шлюбаў было 62,7 тыс., а разводаў — амаль 34,5 тыс.

У 2023 годзе на 1 тысячу шлюбаў прыпадала 606 разводаў, а ў 2019-м — 549.

У пераліку на 1 тыс. беларусаў часцей за ўсё ў шлюб уступалі летась у Мінску. Тут 6,9 вяселля на 1 тыс. 

Радзей за ўсё — у Гродзенскай вобласці. Там — 5,5 на 1 тысячу насельніцтва.

А вось часцей за ўсё летась разводзіліся ў Магілёўскай вобласці. Тут чатыры разводы на 1 тыс. Радзей за ўсё разводзяцца ў Брэсцкай вобласці — 3,2 на 1 тыс. беларусаў. 

У Мінску зафіксавалі 3,8 разводу на 1 тысячу чалавек.

У сярэднім у Беларусі жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26,5 года, а мужчыны — у 28,8.

Nashaniva.com