КНДР афіцыйна адмовілася ад аб'яднання з Паўднёвай Карэяй

У Паўночнай Карэі пацвердзілі, што новая канстытуцыя краіны вызначае Паўднёвую Карэю як «варожую дзяржаву». Такім чынам Пхеньян адмовіўся ад планаў аб'яднання з Сеулам, піша Detsche Welle.

17.10.2024 / 09:06

KCNA

У Паўночнай Карэі (КНДР) пацвердзілі, што ў новай Канстытуцыі краіны Паўднёвая Карэя (РК) будзе афіцыйна пазначаная як «варожая дзяржава». Пра гэта ў чацвер, 17 кастрычніка, паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

У тэксце гаворыцца, што нядаўняе разбурэнне паўночных участкаў аўтамабільных і чыгунак, якія раней злучалі КНДР і РК, было «непазбежнай і законнай мерай, прынятай у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі КНДР, якая выразна вызначае РК як варожую дзяржаву».

Такім чынам Паўночная Карэя афіцыйна адмовілася ад ідэі аб'яднання з Сеулам.

КНДР сцвярджае, што 1,4 млн чалавек падалі заяўкі на ўступленне ў армію

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю

Кім Чэн Ын: Ні ўдача, ні духі не абароняць Паўднёвую Карэю

Nashaniva.com