100-гадовы былы прэзідэнт ЗША прагаласаваў за Харыс

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр, якому нядаўна споўнілася 100 гадоў, прагаласаваў на выбарах і падтрымаў віцэ-прэзідэнта і кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Камалу Харыс, паведамляе газета New York Times. 

16.10.2024 / 22:32

Па словах унука экс-прэзідэнта, Джэйсана Картэра, ягоны дзядуля, які па стане здароўя знаходзіцца на паліятыўнай дапамозе, быў «асабліва рады магчымасці» аддаць голас за Харыс, скарыстаўшыся правам галасавання па пошце. Датэрміновае галасаванне ў штаце Джорджыя, дзе жыве былы палітык, пачалося ўчора.

Джымі Картэр быў 39-м прэзідэнтам ЗША ў 1977-1981 гадах, быў абраны ад Дэмакратычнай партыі. 

Пасля завяршэння сваіх паўнамоцтваў ён заснаваў цэнтр Картэра — некамерцыйную арганізацыю па абароне правоў чалавека, і ў 2002 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру за працу, звязаную з цэнтрам.

100 гадоў Картэру споўнілася сёлета 1 кастрычніка, і такое доўгажыхарства — рэкорд для ўсіх амерыканскіх прэзідэнтаў. З лютага 2023 года ён знаходзіцца ў хатнім хоспісе.

Споўнілася 100 гадоў экс-прэзідэнту ЗША Джымі Картэру

Першая лэдзі ЗША Разалін Картэр мала не дажыла да 100 гадоў

98-гадовы былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр стаміўся лячыцца

Nashaniva.com