«Спробы перапісаць гісторыю сталі яшчэ больш лютымі». Лукашысты звярнулі ўвагу на асартымент беларускіх кнігарняў

Прадстаўленая ў беларускіх кнігарнях гістарычная літаратура «павінна адпавядаць нашай дзяржаўнай гістарычнай палітыцы», заявіў 15 кастрычніка на пасяджэнні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Лукашэнкі 15 кастрычніка дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ Вячаслаў Даніловіч.

16.10.2024 / 17:19

«Да нас не павінна трапляць экстрэмісцкая літаратура», — дадаў Даніловіч.

Таксама ён падкрэсліў, што ў фокусе ўвагі рады будуць «тэмы кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый».

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, які адначасова кіруе і Рэспубліканскай радай па гістарычнай палітыцы, заявіў, што «пасля 2020 года спробы перапісаць гісторыю сталі яшчэ больш лютымі з боку і беглай апазіцыі, і заходніх палітыкаў».

Адзначыўшы, што «барацьба за захаванне нашага гістарычнага мінулага, на жаль, з’яўляецца не менш важнай і не менш вострай, чым эканамічнае супрацьстаянне, інфармацыйная барацьба ці нават недзе ваенная», Круты назваў задачай рады «аператыўнае рэагаванне на разнастайныя правакацыі, фэйкі», якія, паводле яго сцвярджэння, на Беларусь «льюцца штодня».

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

У мінскай ратушы прэзентуюць кнігу пра «адлігу» ў БССР

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг

Nashaniva.com