Дом Цапкалаў у Мінску выставілі на электронныя таргі

На продаж выстаўлены двухпавярховы дом № 7 на вуліцы Цяплічнай у Мінску.

16.10.2024 / 14:12

Разам з домам прадаецца зямельны ўчастак плошчай 0,1411 га, складнікі дома, абсталяванне і прадметы інтэр'ера. Агульная плошча будынка складае 418,3 м², піша «Мінская праўда».

У доме ёсць падвал, тэраса, навес, а таксама альтанка з мангальнай зонай, гаспадарчая пабудова, плот з брамай і варотамі.

Пачатковы кошт маёмасці складае 2 104 000 рублёў. Сам аўкцыён адбудзецца 20 лістапада.

Nashaniva.com