Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»

Уладзімір Зяленскі выступае ў Вярхоўнай Радзе і прадстаўляе дэпутатам і грамадзянам план перамогі ў вайне супраць Расіі, паведамляе УНІАН.

16.10.2024 / 12:44

Фота: УНІАН

Падчас свайго выступу Зяленскі заявіў, што план перамогі складаецца з 5 пунктаў і трох таемных дадаткаў.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, кожныя пункты канкрэтна адпавядаюць часу. Першыя чатыры з іх адносяцца да ваеннага часу, а апошні — па пытанні бяспекі — адказвае за час пасля заканчэння вайны, каб не дапусціць паўторнага ўварвання.

У першым пункце «геапалітыка» прапануецца даслаць Украіне запрашэнне ў NATO.

«Факт запрашэння Украіны ў NATO можа стаць сапраўды фундаментальным мірам. Бо членства NATO гэта пытанне булучага, а не цяперашняга. Але Пуцін павінен убачыць, што ягоныя геапалітычныя разлікі з'яўляюцца пройгрышнымі», — заявіў Зяленскі.

Другі пункт «Абарона» змяшчае выразны пералік зброі, якая здольна падтрымліваць такую сілу ўкраінскіх воінаў.

А дзякуючы Курскай аперацыі, са слоў Зяленскага, Украіна ўбачыла, што Уладзімір Пуцін не мае дастаткова сіл, каб трымацца, калі УСУ «цісне».

Трэці пункт «стрымліванне» мае сакрэтны дадатак, які быў перададзены ЗША і лідарам некаторых еўрапейскіх дзяржаў.

Акрамя таго, Зяленскі растлумачыў, што дадатак атрымаюць яшчэ некаторыя дзяржавы, якія могуць напоўніць змест вельмі вядомай «канцэпцыі стрымлівання».

Украіна прапануе размясціць на сваёй зямлі комплексны няядзерны стратэгічны пакет стрымлівання, які будзе дастатковым для абароны Украіны ад любой вайсковай пагрозы з боку Расіі.

«Калі Расія ведае, што адказ будзе, і разумее, якім гэта будзе адказ, яны выбіраюць перамовы і стабільнае суіснаванне. Нават са стратэгічнымі супернікамі. І мы ведаем гэтыя прыклады», — адзначыў прэзідэнт.

На сёння Украіна прадставіла план перамогі кіраўніцтву Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Францыі.

Nashaniva.com