У Мінскім аэрапорце затрымалі 19-гадовую сутэнёрку

Дзяўчыну з Рэчыцы затрымалі ў сталічным аэрапорце пры адпраўцы завербаванай дзяўчыны, паведамляе прэс-служба міліцыі.

16.10.2024 / 10:08

Як высветлілася, дзяўчына прапанавала сваёй 22-гадовай знаёмай «працаўладкаванне» ў адной з краін Усходняй Азіі, дзе тая павінна аказваць інтымныя паслугі за плату.

Маладая сутэнёрка ўжо знайшла пасярэдніка і дасягнула дамоўленасцяў.

Яе затрымалі ў сталічным аэрапорце, калі яна праводзіла завербаваную дзяўчыну.

Заведзена крымінальная справа за арганізацыю і выкарыстанне заняткаў прастытуцыяй.

Nashaniva.com