У мінскай кавярні прадаюць каву з фотаздымкамі катоў

Ідэя прыйшла барыста Кацярыне. Кожны, хто купіць каву, можа дапамагчы бяздомнай жывёліне знайсці дом. Каб гэта стала магчымым, на шкляначках размяшчаюць вялікія налепкі з фота гадаванцаў і кантактам валанцёраў, піша «Анлайнер».

15.10.2024 / 18:06

Дзяўчына расказвае, што ўсю арганізацыйную працу па стварэнні і друку налепак узяла на сябе. А валанцёры дапамаглі падабраць фота і гісторыі жывёл.

Першая партыя налепак у 240 штук скончылася хутка, цяпер іх надрукавалі больш за 1000 — усё Каця выразае ўручную. Госці кавярні, па словах дзяўчыны, даюць пазітыўны водгук адносна незвычайнай ідэі.

У будучыні Каця хоча зрабіць нешта накшталт асобных анкет з гісторыяй кожнай жывёлы. Іх можна будзе даваць патэнцыйнаму гаспадару, калі захочацца даведацца пра гадаванца больш.

Знаходзіцца кавярня на першым паверсе ГЦ «Гіпа» (пр-т Ракасоўскага, 2).

Прызналі «экстрэмісцкім» чат мінскіх барыста. У ім амаль 1600 чалавек

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?

У мінскім музеі праводзяць рамантычныя спатканні. На іх сапраўдны ажыятаж — да снежня няма месцаў

Nashaniva.com