Мінчанін, каб уразіць дзяўчыну, залез на капот аўтамабіля. І атрымаў крыміналку

Хлопец пашкодзіў чужую машыну.

15.10.2024 / 16:51

Скрыншот відэа МУС

Жыхарка Мінска аднойчы раніцай выявіла, што хтосьці пашкодзіў капот яе аўтамабіля. Яна звярнулася ў міліцыю.

Сілавікі неўзабаве знайшлі таго, хто гэта зрабіў. Аказалася, 35-гадовы мужчына той ноччу гуляў з дзяўчынай.

У пэўны момант падпітаму мінчуку захацелася ўразіць знаёмую, для чаго ён залез на капот аўтамабіля Geely і стаў па ім стукаць. У выніку была нанесеная шкода памерам 2200 рублёў.

На мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства.

У міліцыі расказалі, за што будуць караць квадробераў

У Гродне пенсіянерка ішла на кірмаш і драпала аўтамабілі

У Бабруйску мужчына збіў чалавека клюшкай, а пасля пашкодзіў некалькі аўто

Nashaniva.com