Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

У Беларусі здымуць абмежаванні па памеры пенсій для працуючых пенсіянераў. Адпаведную меру падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, распавёў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, піша БелТА.

15.10.2024 / 13:18

Прапанаваная навацыя была звязана з індывідуальным каэфіцыентам заробку (ІКЗ). Зараз для працуючых пенсіянераў звыш ІКЗ 1,3 пенсія не выплачваецца. Такім чынам, частка працуючых пенсіянераў губляла долю пенсійных выплат, хоць і атрымлівала пры гэтым заробак.

Цяпер жа гэта абмежаванне павінна быць знята.

«Сёння Лукашэнкам цалкам падтрымана ідэя, і мы чакаем выхаду ўказа, які цалкам здыме абмежаванні, якія датычацца пенсіі. Гэта значыць работнік, калі наймальнік яго захоўвае на працоўным месцы, будзе атрымліваць 100% сваёй сумленна заробленай пенсіі і плюс 100% — заробак», — заявіў журналістам старшыня ФПБ.

Nashaniva.com