Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак

Трагедыя здарылася ўвечары 14 кастрычніка на вуліцы Высокай аграгарадка Сеніца, паведамляе СК.

15.10.2024 / 11:44

Скрышот з відэа СК

Бацькі загінулых дзяцей знаходзіліся ў суседнім пакоі, калі да іх падбегла дачка і сказала, што выпадкова падпаліла фіранку. Жанчына выбегла на вуліцу, пакінуўшы маленькіх дзяцей у палаючым доме.

Мужчына паспрабаваў патушыць агонь, але безвынікова, цяпер ён у бальніцы з апёкамі. 

У выніку пажару загінулі дзве маленькія дзяўчынкі: старэйшай было пяць гадоў, малодшай — тры гады.

Устаноўлена, што і тата, і мама былі выпіўшы.

Заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.com