У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж
Бедалагу, які ўпаў у адкрыты калодзеж, выявіў ратавальнік Міхаіл Таныгін у вёсцы Дразды Бешанковіцкага раёна. Жывёліна мітусілася ў калодзежы глыбінёй каля 3,5 метра і самастойна выбрацца не магла.
15.10.2024 / 10:11
Каб дапамагчы выбрацца жывёліне з пасткі, прыцягнулі розныя службы. Вылавіць бабра сачком ці іншымі падручнымі сродкамі не ўдалося.
Жывёліна катэгарычна адмаўлялася слухацца.
Пасля няўдалых спроб было вырашана запоўніць калодзеж вадой, каб жывёліна выплыла на паверхню. Бешанковіцкі водаканал накіраваў спецтэхніку з вадой.
Аперацыя па выратаванні завяршылася паспяхова: грызун сам выплыў на паверхню і ўцёк у звыклае для яго асяроддзе