Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграмаў, страціў брата і пляменніка, але выжыў

9 жніўня 49-гадовы Сяргей Пічугін разам з 46-гадовым братам Міхаілам і яго 15-гадовым сынам Ільёй селі на лодку і адправіліся ў падарожжа з мыса Пяроўскага ў Хабараўскам краі.

15.10.2024 / 08:32

Шлях павінен быў заняць усяго некалькі гадзін — да горада Оха ў Сахалінскай вобласці не больш за 150 кіламетраў, піша «Ньюсач/Двач».

Аднак судна збілася з курсу і страціла кіраванасць, папярэдне, з-за моцнага шторму. У выніку вандроўцы дрэйфавалі ў адкрытым моры цэлых 66 дзён. Запасаў ежы і вады ў іх было на тыдзень.

Родныя адразу паведамілі ў экстранныя службы, але гэта нічога не дало. Гэта не магло задаволіць людзей, якія страцілі блізкіх: абвінаваціўшы ратавальнікаў у халатнасці, яны самі прыехалі на Сахалін, арандавалі лодку і адправіліся аглядаць ўзбярэжжа Амурскага лімана.

Учора лодку ўбачыў у Ахоцкім моры экіпаж карабля «Анёл». Міхаіла паднялі на борт, далі паесці. Ён знясілены і знаходзіцца ў цяжкім стане. 

Двум астатнім пасажырам пашанцавала менш. Ілля і Сяргей загінулі, прычым нельга сказаць дакладна, калі менавіта.

Nashaniva.com