Скандальны ўкраінскі дэпутат Алег Ляшко стаў камбатам

Лідара «Радыкальнай партыі» Алега Ляшко, які служыць у шэрагах УСУ, прызначылі камандзірам батальёна беспілотных сістэм кіравання асобнай механізаванай брыгады, піша «Украінская праўда».

15.10.2024 / 07:19

У панядзелак у сацсетках распаўсюдзілі дакумент, з якога вынікае, што 11 кастрычніка Алег Ляшко быў прызначаны камандзірам батальёна беспілотных сістэм кіравання асобнай механізаванай брыгады армейскага корпуса Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны.

Інфармацыю пра тое, што Ляшко сапраўды з'яўляецца камандзірам батальёна беспілотных сістэм УП пацвердзіў прэс-афіцэр 63-й брыгады.

Ляшко перыядычна трапляў у скандал і быў схільны да перфомансаў у Вярхоўнай Радзе, куды прыходзіў з віламі. Ён таксама ў сакавіку 2014 годзе прапаноўваў тых, хто падтрымаў анексію Крыма і Данбаса караць смерцю.

Nashaniva.com