Жыхарка Брэста аддала хлопцу ў расе на вуліцы залатыя ўпрыгажэнні за адпушчэнне грахоў. Але потым засумнявалася

Аказалася, гэты чалавек не быў святаром.

14.10.2024 / 16:38

Фота ілюстрацыйнае: Katolik.life

Жыхарка Брэста аддала залатыя ўпрыгажэнні ашуканцу, якога прыняла за святара.

Тым вечарам 50-гадовая жанчына гуляла па вуліцы і раптам прыкмеціла маладога чалавека ў расе. Яна вырашыла, што гэта святар, і падышла да яго пагаварыць пра свае душэўныя перажыванні.

Хлопец яе ўважліва выслухаў і прапанаваў «адпусціць грахі». Але для гэтага неабходна было зрабіць ахвяраванне. У жанчыны з сабой не было грошай, таму яна аддала незнаёмцу ў расе залатыя ўпрыгажэнні, якія былі на ёй. Малады чалавек перадаў ёй драўляны ружанец і пайшоў.

Праз некаторы час жанчына чамусьці вырашыла, што яе маглі падмануць, і звярнулася ў міліцыю. Сілавікі неўзабаве знайшлі хлопца ў расе — 19-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці. Частку ўпрыгажэнняў да таго часу ён паспеў прадаць.

Высветліць асобу маладога чалавека ўдалося ў тым ліку па генетычных слядах на ружанцы, расказалі судовыя эксперты. Цяпер у дачыненні да хлопца распачатая крымінальная справа аб махлярстве.

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу

Махляры, якія прадаюць танныя шыны праз Instagram, рыхтуюцца да новага сезона. Як не трапіць на падман

Nashaniva.com